Памёр пінчук Уладзімір Лебедзеў — легендарны тэлеглядач са «Што? Дзе? Калі?»
Пасля працяглай хваробы памёр пінчук Уладзімір Лебедзеў — легендарны тэлеглядач з шоу «Што? Дзе? Калі?». Ён быў аўтарам шматлікіх пытанняў.
Ён уладальнік першай «Брыліянтавай савы» — за найлепшае пытанне ў пераможным для тэлегледачоў фінале 2002 года, паведамляе «Еўрарадыё».
Паводле першай спецыяльнасці Лебедзеў быў трэнерам па шахматах. Ён не толькі пісаў пытанні для «Што? Дзе? Калі?», але і вучыў пінскіх школьнікаў гуляць у гэтую гульню.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ