Фота: Мінабароны
У Беларусі, як паведамлялася, ідзе трэці этап праверкі Узброеных сіл, у рамках якога ствараецца групоўка на адным з тактычных кірункаў.
Мінабароны паведамляла, што ў рамках гэтага этапу вайскоўцы падраздзяленняў адпрацоўваюць пагрузку тэхнікі, перакідку сваім ходам, перавозку на чыгуначным транспарце, размяшчэнне ў новых раёнах, узяцце пад ахову аб'ектаў, выкананне задач контрдыверсійнай дзейнасці.





