Прынцэса Лізавета, 1943 год. Фота: commons.wikimedia.org

Сямейны партрэт у гонар хрэсьбін прынца Чарльза. Злева тагачасны кароль Брытаніі Георг VI, на канапе — каралева Лізавета (справа) і іх дачка прынцэса Лізавета (будучая каралева Лізавета), на яе руках — прынц Чарльз. За імі — муж прынцэсы Філіп, герцаг Эдынбургскі. 1948 год. Фота: UK Government artistic works

Прынцэса Лізавета, герцагіня Эдынбургская, і яе муж прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, 1950 год. Фота: commons.wikimedia.org

Прынцэса Лізавета і прэзідэнт ЗША Гары Труман, 1951 год. Фота: picryl.com

Каралева Лізавета ІІ і прынц Філіп, 1950-я гады. Фота: flickr.com

Каралева з прынцам Філіпам на конных прабегах у Эскаце, 18 чэрвеня 1952 года. Фота: АР

Каралева разам з японскім прынцам Акіхіта, 6 чэрвеня 1953 года. У 1989 годзе Акіхіта стаў імператарам і праз 20 гадоў адрокся ад трона. Ён стаў першым манархам у сучаснай гісторыі Японіі, які пакінуў сваю пасаду без вайны. Фота: АР

Лізавета ІІ прыбывае на каралеўскай баржы ў заліў Порт-Джэксан, Сіднэй, 1954 год. Фота: picryl.com

Каралева і прынц Філіп з дзецьмі — прынцам Чарльзам і прынцэсай Ганнай, 1957 год. Фота: Library and Archives Canada

Яе вялікасць Лізавета ІІ і прынц Філіп на адкрыцці парламента ў Новай Зеландыі, 1963 год. Фота: flickr.com

Лізавета ІІ і прэзідэнт ЗША Джэральд Форд падчас урачыстага абеда ў яе гонар, 1976 год. Фота: picryl.com

З амерыканскай першай лэдзі Беці Форд у Белым доме, 1976 год. Фота: picryl.com

Каралева і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Роберт Малдан, 1977 год. Фота: flickr.com

Побач з прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам, 1983 год. Фота: picryl.com

Каралева Лізавета і прынц Эдвард падпісваюць кнігу для гасцей на выставе World Expo 88 у аўстралійскім Брысбене, 1988 год. Фота: flickr.com

Каралева на конных прабегах у Эскаце з прынцам Майклам Кенцкім і яго жонкай, 2006 год. Фота: АР

Справа — астранаўт НАСА Майкл Фоўл. У Цэнтры касмічных палётаў імя Годарда, ЗША, 2007 год. Фота: picryl.com

Лізавета ІІ і прэзідэнт ЗША Джордж Буш каля Белага дома, 2007 год. Фота: The U.S. National Archives

З прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і першай лэдзі Меланіяй Трамп, 2019 год. Фота: The White House

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Каралева Вялікабрытаніі святкуе 70-годдзе шлюбу — шмат гістарычных ФОТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру