«Дрэнна працуем (на інфармацыйным полі). Таму нядаўна ў Мінабароны быў, і нядаўна праводзіў нараду з нагоды інфармацыйных, псіхалагічных і іншых аперацый і гэтак далей. Пакуль мы не дацягваем, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усе вы будзеце займацца гэтым сумленна. Маё патрабаванне было адно — гэта не павінны быць фэйкі».
Ён пагадзіўся, што людзей больш чапляюць яркія малюнкі і гучныя здарэнні, якія пасля аказваюцца фэйкамі. У Беларусі, падкрэсліў ён, гэтым займацца не будуць. «Мы цяпер фарміруем гэты «спецназ». Але без вас нічога не зробім, — звярнуўся Лукашэнка да журналістаў. — Сіла ў праўдзе. Усё роўна праўда перамагае».





