«Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што, улічваючы расійскае грамадзянства Сапегі, ёсць магчымасць перадаць яе ў Расію. «Яна ж расіянка… У нас ёсць практыка. Мы можам расійскага грамадзяніна перадаць у Расію. Няхай яна там адбывае тэрмін. Ці яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе вялікая навука», — заявіў ён.

Сафію Сапегу прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых) і 6 мая асудзілі да шасці гадоў калоніі. Абарона не стала абскарджваць прысуд, і ён уступіў у законную сілу.

Дзяўчына была затрыманая 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам у выніку пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.

Чытайце таксама:

Сапегу адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

Сафія Сапега не стала абскарджваць прысуд

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру