Андрэй Швед. Фота з тэлеграм-канала Генпракуратуры

«Літаральна ўчора міністр адукацыі казаў пра тое, што ў школах будзе ўводзіцца форма. Нарэшце ў школах дзеці будуць слухаць і спяваць наш гімн. Будуць знаёміцца, што такое сцяг, гімн, што такое краіна і чаму яе трэба любіць. І я вам хачу сказаць, што гэта ўсё дзякуючы Генпракуратуры», — сказаў Швед.

Выявілася, што Генпракуратура дасылала ў Мінадукацыі спецыяльны дакумент наконт ідэалагічнай работы. 

Па словах Шведа, супрацоўнікі пракуратуры спецыяльна хадзілі ў дзіцячыя садкі, каб правесці тлумачальную работу з бацькамі, якім новаўвядзенні не падабаліся. «А потым, калі паўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, падыходзілі і дзякавалі пракурорам. Людзі сказалі: нарэшце», — заявіў генпракурор.

Чытайце таксама:

Беларускія школьнікі будуць здаваць мабільнікі, насіць форму і слухаць гімн

«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру