Музыканты нагадалі, што збор сродкаў пачаўся два месяцы таму, 4 красавіка. Сродкі атрымае дабрачынная арганізацыя World Central Kitchen на сваю ініцыятыву ChefsForUkraine.

Сутнасць ініцыятывы — у наданні бясплатных абедаў і прадуктовых набораў украінцам, вымушаным пакінуць свае дамы з-за вайны і падацца ў бежанцы як у самой Украіне, так і за мяжой.

«WCK дала больш за 31 мільён абедаў у больш чым 230 гарадах дзякуючы 4300 супрацоўнікам, якія нястомна працуюць, каб накарміць суседзяў, што маюць у гэтым патрэбу, нават калі самі падвяргаюцца нападам», — гаворыцца ў паведамленні World Central Kitchen.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0