tengrinews.kz

Як паведаміў на брыфінгу старшыня ЦВК Нурлан Абдзіраў, яўка на рэферэндуме склала 68,06%. На ўчасткі прыйшлі 8 млн выбаршчыкаў з 11,7 млн унесеных у спісы, паведамляе reform.by.

За змяненне Канстытуцыі прагаласавалі 77,18% або 6,16 млн чалавек.

Супраць змены асноўнага закона выступілі 18,66% выбаршчыкаў, або 1,49 млн чалавек.

Праект Канстытуцыі прадугледжвае забарону на смяротнае пакаранне, членства ў палітычных партыях для прэзідэнта, суддзяў, членаў ЦВК, сілавікоў і некаторых іншых катэгорый служачых. У ім дэкларуецца, што зямля, яе нетры і прыродныя рэсурсы належаць народу, а не дзяржаве, як раней. Дзяржава ад імя народа ажыццяўляе права ўласнасці.

Паўнамоцтвы прэзідэнта скарачаюцца. Уводзіцца прамая забарона на займанне дзяржаўных пасад і публічных пасад для яго найбліжэйшых сваякоў. Выбары ў Казахстане будуць праходзіць па змяшанай сістэме: 70% парламента будуць абірацца па партыйных спісах, астатнія — у індывідуальных акругах. Усяго ў Канстытуцыю прапанавана 56 паправак, яны закранаюць траціну артыкулаў.

У выніку Казахстан павінен ператварыцца з суперпрэзідэнцкай Рэспублікі ў прэзідэнцка-парламенцкую.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру