«Раніцай 5 чэрвеня расійскія крылатыя ракеты паветранага базавання Х-101 нанеслі ўдар па чыгуначнай інфраструктуры, верагодна, спрабуючы сарваць пастаўкі Заходняй вайсковай тэхнікі ўкраінскім падраздзяленням на перадавой», — гаворыцца ў аглядзе.

Адносна падзей на Данбасе, выведка Брытаніі адзначае жорсткія баі ў Севераданецку і прасоўванне расійскіх войскаў у Славянск у рамках спроб акружыць украінскія сілы.

Па сітуацыі на моры: пасля страты крэйсера «Масква» ў красавіку расійскія сілы, верагодна, перакінулі на востраў Змяіны ў заходняй частцы Чорнага мора некалькі сродкаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку сістэмы SA-15 і SA-22 (ЗРК Тор і ЗРПК Панцыр — С1. — Рэд.).

Верагодна, гэтая зброя прызначаная для супрацьпаветранай абароны расійскіх вайсковых караблёў, якія дзейнічаюць у раёне вострава Змяіны, адзначаецца ў аглядзе.

Актыўнасць Расіі на востраве Змяіны спрыяе блакадзе ўкраінскага ўзбярэжжа і перашкаджае аднаўленню марскога гандлю, у прыватнасці, экспарту ўкраінскага збожжа, лічыць брытанская разведка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6