У суботу Корж прэзентаваў свой трэк «Свой дом». Пасля выхаду песні многія пабачылі ў ёй украінскі падтэкст, і на адрас спевака прыляцела шмат прэтэнзій з Расіі.

У песні былі такія словы:

«Всё, что нормальные люди возводили годами, — всё уничтожено.
Боже, сколько невинных загублено жизней, убито в упор.
Сколько искалеченных пацанов, ради чего — никто не объяснит до сих пор.
Сколько подставили нормальных людей, всех кинув в одну яму.
Чё ж вы, б**дь, натворили, вы ещё не понимаете сами».

Сёння Макс напісаў у сацсетках: «Малыя, як вы ўжо здагадаліся, у гэтым годзе канцэртаў у нашых краінах не будзе. Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі штодзень гэтыя жыцці адбіраюць. Беражыце сябе, усё будзе добра».

Нагадаем, што Макс Корж асудзіў уварванне Расіі ва Украіну ў першы дзень вайны. 

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0