Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Запарожжа. Фота з яго тэлеграм-канала

Па-першае, такім чынам Зяленскі можа асабіста даведацца пра маральны дух вайскоўцаў на фронце і тое, як уладкаванае іх жыццё, — гэтага не заменяць ніякія справаздачы і даклады. Ён можа задаваць ім пытанні наўпрост, а не праз сваіх падначаленых, зазначае эксперт.

Найважнейшая функцыя лідара — дапамагаць людзям адчуваць, што іх дзеянні асэнсаваныя, што ў іх ахвяр і пакут ёсць мэта, лічыць Раян. І менавіта гэта робіць Зяленскі, калі з'яўляецца на перадавой і размаўляе з вайскоўцамі — у тым ліку самых ніжэйшых чыноў. Ён натхняе іх.

Прыязджаючы на ​​перадавую, Зяленскі паказвае, наколькі ён верыць у сваё войска, дадае Раян. Паводле яго словаў, у гэты момант жыццё прэзідэнта ў іх руках, і такі давер паляпшае стасункі паміж арміяй і палітычным кіраўніцтвам краіны.

Акрамя таго, так прэзідэнт Украіны падкрэслівае, наколькі яны з Пуціным розныя. «Я амаль упэўнены, што Пуцін у найбліжэйшай будучыні не прыме запрашэння наведаць расійскія войскі ва Украіне — дрэнна накормленыя і пад дрэнным кіраўніцтвам, хоць і добра ўзброеныя», — лічыць эксперт.

Дэманстрацыя, што Зяленскі не «бункерны прэзідэнт», прыцягвае і ўвагу сусветнай супольнасці, упэўнены Раян. Так прэзідэнт Украіны паказвае свету, што ён сапраўдны лідар нацыі, які варты таго, каб яго падтрымліваць, у тым ліку доўгатэрмінова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру