Нацыянальная рада па электронных СМІ забараніла трансляцыю каля 80 каналаў, якія да гэтага часу заставаліся даступныя на тэрыторыі краіны — у асноўным, гэта каналы забаўляльнага характару.

Забарона на трансляцыю была накладзеная ў адпаведнасці з новым законам, які сейм Латвіі прыняў у канцы мая — ён дазваляе абмяжоўваць замежныя праграмы, калі іх робяць у дзяржавах, якія пагражаюць суверэнітэту іншых краін.

Гэта пастанова ўваходзіць у дзеянне 9 чэрвеня і будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль Расія не спыніць вайну і не аддасць Крым.

Разам з тым Нацыянальная рада выдала дазвол на вяшчанне тэлеканалу «Дождь». Гэта азначае, што ў будучыні тэлеканал будзе транслявацца з Рыгі.

У пачатку сакавіка «Дождь» на час спыніў сваю дзейнасць, а яго галоўны рэдактар Ціхан Дзядко і многія работнікі рэдакцыі пакінулі Расію.

З пераездам «Дождя» ў Рыгу сталіца Латвіі становіцца галоўнай базай незалежных расійскіх СМІ. Там размяшчаюцца таксама «Медуза» і Расійская служба радыё «Свабода».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру