Арастовіч выказаў свае тэзы, што беларуская армія не ўступіла ў вайну з Украінай, таму што праявіла грамадзянскую мужнасць. Паводле дарадцы, ціск з боку Крамля на Лукашэнку быў і застаецца вялікім, але беларускія вайскоўцы — «ад радавога да вышэйшага афіцэрскага складу» — далі зразумець, што больш за 60% з іх катэгарычна супраць удзелу ў кампаніі.

«Гэтыя людзі ўсур’ёз рызыкавалі, бо вайскоўцу лягчэй выканаць загад, чым адмовіць кіраўніцтву ў капрызе паваяваць недзе».

Арастовіч лічыць, што беларускія вайскоўцы разумеюць, што беларуская арміі створаная, каб абараняць народ Беларусі, а не каб нападаць на суседзяў».

Ва Украіне ж былі гарачыя галовы, якія прапаноўвалі ўдарыць па тэрыторыі Беларусі. Але Арастовіч перакананы, што паміж нашымі народамі не павінна быць ніводнай смерці ці падзення ўкраінскіх снарадаў на беларускую зямлю.

Пуцінскі рэжым трымае народ Беларусі ў закладніках, і было б глупствам, кажа Арастовіч, страляць па закладніках.

Абмеркавалі Ціханоўская і Арастовіч магчымы кантакт з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, які так і не сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі.

Ціханоўская сказала, што яна заўжды за дыялог, падкрэсліла, што разумее асцярожнасць Зяленскага. Паводле яе, сама сустрэча — гэта не такое прынцыповае пытанне, але наладжваць кантакты варта ўжо цяпер.

Арастовіч сказаў, што сітуацыя ў трохкутніку Беларусь-Украіна-Расія моцна заблытаная, і тут важна не нашкодзіць найперш Беларусі. «Мы не ведаем, што зробіць Лукашэнка, калі такі кантакт публічна адбудзецца, ці не кінецца Лукашэнка ў абдымкі да Пуціна». Арастовіч нагадаў, што Украіна не прызнала права за Лукашэнкам прадстаўляць беларускі народ, але той фактычна кіруе краінай, Узброенымі сіламі, сілавой машынай, дзяржаўнай машынай і г.д.

«Тут галоўны прынцып — не нашкодзіць, мы не можам рызыкаваць беларускай незалежнасцю, якая ўсё яшчэ знаходзіцца пад пуцінскім ціскам, рызыкаваць будучыняй Беларусі», — сказаў Арастовіч.

Паводле яго, Украіна ўдзячная грамадзянам Беларусі за мужнасць, выбітную ролю падчас аперацыі па абароне Кіева, перадачу інфармацыі з тэрыторыі краіны, за рэйкавую вайну. Арастовіч падкрэсліў, што перакананы, беларусы яшчэ неаднойчы пакажуць сваю мужнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру