«Калі кіраўнікі дзяржаў палічаць неабходным, яны закрануць гэтую тэму. Іх кантакты працягваюцца на рэгулярнай аснове», сказаў Пяскоў.

Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая мінулага года ў выніку пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня. У снежні ёй было выстаўленае абвінавачванне па шасці артыкулах, суд пачаўся ў канцы сакавіка і 6 мая дзяўчына была асуджаная да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў, што лічыць магчымай перадачу Сапегі ў Расію. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

«Шкада дзяўчынку». Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Сафію Сапегу ў Расію

Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру