Юрый — жыхар Салігорска, асуджаны да 1 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 5 800 рублёў па ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 179 КК (Замах на незаконны збор звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды), паведамляюць праваабаронцы.
Пасля ўнесеных зменаў у Крымінальны кодэкс справа Самусевіча была перагледжаная: мужчыну асудзілі на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі па арт. 203-1 КК.
Свой тэрмін мужчына адбываў у «Воўчых норах».





