«Мы рыхтуемся да ўсіх рызык уварвання, але пакуль нашы аналітыкі, эксперты, не бачаць рэальных рызык паўторнага ўварвання з Беларусі», — заявіў сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з журналістамі.

Разам з тым на мінулым тыдні Генштаб Украіны паведамляў, што беларускія войскі пачалі мініраваць памежную з Украінай і Польшчай тэрыторыю.

«Асноўныя высілкі Узброеных сіл Беларусі канцэнтруюцца на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні сваіх пазіцый, а таксама на мерах баявой падрыхтоўкі. Апроч таго, ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Брэсцкай вобласці, уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай да кірунку Алеўск — Наваград-Валынскі (Жытомірская вобласць)», — заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генштаба Аляксей Громаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0