«Некалькі фактараў пагражаюць здольнасці Злучаных Штатаў забяспечваць дастатковую вытворчасць электраэнергіі для задавальнення чаканага спажывецкага попыту», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

У прыватнасці, гэтыя фактары ўключаюць збоі на энергетычных рынках, выкліканыя ўварваннем Расіі ва Украіну, і экстрэмальныя ўмовы надвор'я, якія ўзмацняюцца кліматычнымі зменамі, адзначыў Байдэн.

«Напрыклад, у некаторых частках краіны засуха ў спалучэнні з перыядамі моцнай спякоты адначасова выклікаюць прагназаваны дэфіцыт электраэнергіі і рэкордны попыт на яе. У выніку Федэральная камісія па рэгуляванні энергетыкі і Паўночнаамерыканская карпарацыя па надзейнасці электразабеспячэння папярэдзілі пра кароткатэрміновыя праблемы з надзейнасцю электраэнергіі ў сваіх нядаўніх летніх ацэнках надзейнасці», — паведаміў прэзідэнт ЗША.

Паводле яго слоў, нават асобныя перабоі ў пастаўках электраэнергіі могуць мець катастрафічныя наступствы для здароўя і эканомікі.

«Такім чынам, надзейная сістэма электразабеспячэння з'яўляецца не толькі асноўнай патрэбай чалавека, але і мае вырашальнае значэнне для нацыянальнай бяспекі і нацыянальнай абароны», — падкрэсліў Байдэн.

Таму для забеспячэння рэсурсаў камунальныя прадпрыемствы і аператары сетак ЗША павінны загадзя планаваць стварэнне новых магутнасцяў ўжо цяпер, каб задаволіць чаканы попыт спажыўцоў, дадаў прэзідэнт ЗША.

Байдэн заявіў, што ЗША плануюць павялічваць выкарыстанне энергіі сонца для электрагенерацыі:

«Электрычнасць, вырабленая з дапамогай сонечнай энергіі, таксама мае вырашальнае значэнне для зніжэння нашай залежнасці ад электрычнасці, вырабленай пры спальванні выкапнёвага паліва, што прыводзіць да змены клімату. Міністэрства абароны прызнала змяненне клімату пагрозай для нашай нацыянальнай бяспекі».

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2