Мікалай Віцікаў

Мікалай Віцікаў

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Зінчук.

68-гадовы пенсіянер і былы дэпутат сельскага cавета Мікалай Віцікаў быў затрыманы 14 студзеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3.

Падставай для затрымання паслужыў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Вясна».

Мікалая Віцікава з Гомельскага раёна асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму «замах на распаўсюджванне недакладнай, абразлівай…. інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў…».

Сваю версію падзей выказала і рэдакцыя газеты «Маяк». З публікацыі стала вядома, што прычынай завядзення крымінальнай справы стала ацэнка дзеючага рэжыму:

«Творчасць» вяскоўца ўтрымлівае шмат стандартных беспадстаўных абвінавачванняў і абраз прадстаўнікоў улады і самой дзяржаўнай сістэмы. А як па-іншаму ўспрымаць тое, што чалавек называе дзяржаўны лад «лукашызмам», прыхільнікаў улады — «ябацькамі», дзеянні праваахоўных органаў «зверствамі амапаўскіх вылюдкаў». У запале не ўтрымаўся, і сваіх жа абазваў «пратэстунамі». Але больш за ўсё бруду выліў пажылы аўтар на Усебеларускі народны сход, які ён непрывабна параўнаў з «шабашам» і «гнайніком», — гаварылася ў публікацыі «Маяка».

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
69