Фота: BBC Food

Кампаненты можна вар'іраваць у залежнасці ад наяўнасці той ці іншай гародніны. Каб згатаваць ідэальны гаспача, вам спатрэбіцца:

  • палова ачышчанага агурка,
  • 1 вялікі жоўты перац без насення,
  • 1 вялікі чырвоны перац без насення,
  • 6 спелых памідораў,
  • дзве галоўкі цыбулі,
  • 3 зубкі часнаку,
  • 100 грамаў чэрствага белага хлеба ці багета, замочанага ў халоднай вадзе,
  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • паўтары сталовыя лыжкі віннага воцату.
  1. Нарэжце агурок, памідоры, цыбулю і перцы. Адкладзіце трохі гародніны для ўпрыгожвання супу, а большую частку (толькі часнок не кладзіце!) перамяліце ў кухонным камбайне ці блэндары да стану аднароднага пюрэ.
  2. Дадайце ў сумесь часнок, замочаны хлеб, аліўкавы алей і воцат, зноў усё змяшайце. Вы можаце рабіць сумесь больш вадкай ці больш густой, з асобнымі кавалкамі гародніны ці без, на ваш густ.
  3. Пераліце суп у пасудзіну, накрыйце яго харчовай плёнкай і астуджвайце ў халадзільніку не менш за 20 хвілін. Гаспача смачны халодны.
  4. Нарэжце невялікімі кубікамі рэшткі гародніны для ўпрыгожвання стравы. Перад падачай разліце суп па місках ці чарках і ўпрыгожце гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру