Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт з'ехаў з Расіі пасля таго, як улады краіны запатрабавалі ад яго публічна падтрымаць вайну ва Украіне. Пра гэта паведаміла ў Твітары нявестка рабіна Авіталь Чыжык-Гольдшміт.

Рабін і яго сям'я з'ехалі з Расіі ў Венгрыю праз два тыдні пасля пачатку вайны.

«Цяпер яны знаходзяцца ў выгнанні з супольнасці, якую яны любілі, будавалі і ў якой выхоўвалі сваіх дзяцей больш за 33 гады», — напісала Чыжык-Гольдшміт.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0