Даніэль Артэга. Фота: AP Photo / Alfredo Zuniga

«Персанал, караблі і авіяцыя Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі могуць заходзіць для ўдзелу ў трэніроўках і вучэннях, а таксама аперацыях па аказанні гуманітарнай дапамогі, пошукава-выратавальных і аварыйна-выратавальных работах пры надзвычайных сітуацыях або стыхійных бедствах», — гаворыцца ў паведамленні La Gaceta.

Таксама Артэга дазволіў уезд у краіну ваеннага персаналу ЗША, Мексікі, Кубы, Венесуэлы, Гватэмалы, Сальвадора, Гандураса і Дамініканскай Рэспублікі для вучэнняў або аказання гуманітарнай дапамогі

Раней пасол Расіі ў Нікарагуа, Гандурасе і Сальвадоры Аляксандр Хахолікаў пацвердзіў, што расійскія вайсковыя спецыялісты адкрыта і на законных падставах працуюць у Нікарагуа, а караблі і самалёты ў выпадку неабходнасці могуць наведваць нікарагуанскія парты і аэрадромы.

Гэта дапускаюць законы гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны, якая пасля вяртання ў 2007 годзе да ўлады прэзідэнта Даніэля Артэгі (раней займаў пасаду ў 1985—1990 гадах і быў адным з саюзнікаў СССР у Лацінскай Амерыцы) з'яўляецца адной з найбольш прыязных да Расіі і яе палітыкі дзяржаў у свеце. Дастаткова сказаць, што яна адна з літаральна некалькіх дзяржаў, якая следам за Расіяй прызнала ў 2008 годзе незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру