Аўдытарская кампанія KPMG больш не будзе працаваць у Расіі і Беларусі
Аўдытарская кампанія KPMG, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» аўдытарскіх кампаній (разам з PwC, Ernst & Young і Deloitte Touche Tohmatsu) 8 чэрвеня абвясціла пра спыненне працы ў Расіі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце кампаніі.
«Расійскія і беларускія фірмы афіцыйна выйшлі з сеткі і перасталі быць фірмамі-чальцамі KPMG. … Гэта значыць, што KPMG больш не прадстаўлена ў гэтых краінах», — сказана ў прэс-рэлізе.
Раней аб прыпыненні працы ў Расіі і Беларусі заявіла фірма Deloitte. Былое падраздзяленне гэтай кампаніі працягнула працу пад новым брэндам, не звязаным з кампаніяй.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ