«8 чэрвеня ў 15.13 з боку Украіны зафіксаванае парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы. Па гэтым факце вядзецца расследаванне», — паведаміў памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Напярэдадні на ТБ распавялі аб «спыненні чарговай тэрарыстычнай атакі» з боку Украіны. У сюжэце, паказаным у эфіры тэлеканала «Беларусь 1«, заявілі пра «нейтралізацыю на мяжы ўкраінскага беспілотніка са смяротным грузам».
Чытайце таксама:
Па БТ выйшаў сюжэт пра «дрон са смяротным грузам», які ляцеў у Беларусь з Украіны





