У японскіх храмах пачалі знаходзіць рытуальныя саламяныя лялькі з тварам Уладзіміра Пуціна
Як распавялі мясцовыя святары, падобныя лялькі звычайна выкарыстоўваюць для таго, каб накласці праклён, — гэта японская версія лялек-вуду. У фігурках таксама знайшлі запіскі з імем прэзідэнта Расіі, датай яго нараджэння і «малітвай аб знішчэнні зла».
Святары лічаць, што гэта спроба кагосьці з мясцовых жыхароў «паўплываць на сітуацыю». Адзін з настаяцеляў заявіў, што разумее пачуцці гэтага чалавека, але спадзяваецца, што падобнае больш не паўторыцца — яго турбуе, што лялек забіваюць у старыя святыя дрэвы.
88% жыхароў Японіі асуджаюць баявыя дзеянні Расіі ва Украіне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ