У ім ён сцвярджае, што прыехаў туды ў якасці кіраўніка дэлегацыі ЛДПБ.
«Мы знаходзімся ў цэнтры Данецка, — кажа Гайдукевіч на апублікаваным відэа. — Літаральна за некалькіх сотняў метраў ад нас учора (тут жывуць мірныя людзі) ляцелі ракеты. Мы абавязкова паглядзім усё на свае вочы, у нас ганаровая місія. Вельмі прыемная, у тым ліку і гуманітарная. Мы паглядзім усё самі».
Пазней Гайдукевіч падзяліўся фота з захопленага Марыупаля, куды ён прывёз гуманітарную дапамогу. Па яго словах, людзі беглі па дапамогу. «Першае ўражанне — што ў людзей вялікая павага да Беларусі і тых міратворчых высілкаў, што прыкладае Беларусь на працягу многіх гадоў у рэгіёне. Страшна глядзець, як жанчыны, дзеці, якія сапраўды хочуць спакойна мірна жыць».





