Галоўным па ёй праходзіць Юрась Зянковіч.
Ён абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненае з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт), 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб).
Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Таксама па справе праходзяць Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўным удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).
Усіх іх затрымалі ў красавіку 2021 года.





