Міхаіл Фрыдман

Міхаіл Фрыдман

Паводле слоў галоўнага барацьбіта з украінскай карупцыяй, Міхаіл Фрыдман цяпер кансультуецца з украінскімі ўладамі адносна атрымання ўкраінскага грамадзянства і хоча перарэгістраваць асноўныя актывы ва Украіне.

Таксама, паводле словаў Новікава, такі сцэнарый магчымы і ў дачыненні да іншых буйных бізнэсменаў украінскага паходжання, напрыклад, Віктара Вексельберга, які родам з Драгобыча на Львоўшчыне.

Міхаіл Фрыдман родам са Львова і даўно падтрымлівае сяброўскія адносіны з мэрам гэтага горада Андрэем Садовым.

Навошта гэта Украіне? Новікаў тлумачыць:

«Гэта падаткі, што выгадна Украіне. Фінансаваць знішчэнне рэжыму Пуціна за кошт расійскіх алігархаў — мабыць, гэта лепшае, што можа зрабіць Украіна ў такіх абставінах».

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1