Панарама Прагі. Фота: turizm.world

Панарама Прагі. Фота: turizm.world

Як сказана ў паведамленні МЗС, мэта праграмы — дапамагчы актывістам пакінуць сваю краіну, калі ў ёй ім пагражае небяспека. Праграма будзе рэалізоўвацца на працягу года, прыём дакументаў ужо пачаўся (з 20 мая).

МЗС Чэхіі паведамляе, што ў праграму могуць быць уключаныя грамадзяне Расіі і Беларусі, якія з'яўляюцца грамадскімі актывістамі, праваабаронцамі, супрацоўнікамі незалежных медыя, навукоўцамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, якія пераследуюцца ўладамі на радзіме.

Асобы, якія адпавядаюць крытэрыям удзелу ў праграме, а таксама іх блізкія сваякі, змогуць звярнуцца з заявай у чэшскую амбасаду. Іх зварот у спрошчаным парадку разгледзяць на працягу месяца.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0