Рэйс ТК1407 Turkish Airlines, які 9 чэрвеня ляцеў са Стамбула ў Вільню, трапіў над літоўскай сталіцай у навальніцу і ўвайшоў у рэжым чакання — пачаў кружляць над аэрапортам. У нейкі момант пілот паведаміў пасажырам, што калі з-за надвор'я ў Вільні прызямліцца не атрымаецца, прыйдзецца ляцець у Мінск.

«Як бачыце на мапе, рэйс аблятаў беларускую тэрыторыю ў адпаведнасьці з санкцыямі. Аднак чаму пілот вырашыў, што сядаць ён будзе ў Менску, калі на куды меншай адлегласці была Коўня і на адлегласці ў паўтара раза далей была Рыга, якія былі адкрытыя, я не разумею. Паліва да любога з гэтых аэрапортаў дакладна б хапіла, я бачыў перанакіраванні рэйсаў і ў больш далёкія пункты», — напісаў ён.

У выніку самалёт паспяхова прызямліўся ў Вільні. Але ўлічваючы саму патэнцыйную гатоўнасць турэцкіх пілотаў ляцець, калі што, у Мінск, Лявончык не раіць беларусам, якім пагражаюць рэпрэсіі на радзіме, карыстацца пры палётах у Вільню паслугамі кампаніі Turkish Airlines. Іначай можа паўтарыцца гісторыя з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапега.

Клас
23
Панылы сорам
44
Ха-ха
6
Ого
48
Сумна
0
Абуральна
21