Як адзначае reform.by, раней пагадненне прадугледжвала магчымасць перавозкі беларускіх нафтапрадуктаў чыгуначным транспартам і іх перавалку ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна РФ. Цяпер згадка рэгіёна будзе выключаная і дзеянне пагаднення распаўсюдзіцца на іншыя парты.

Беларускі ўрад яшчэ 8 чэрвеня ўхваліў праект пратакола аб унясенні змен.

Пагадненне было падпісанае ў лютым 2021 года. У адпаведнасці з ім, у 2021-2023 гадах планавалася пераваліць 9 836 000 т нафтапрадуктаў, уключаючы мазут, газойль, бензін і алей. 

«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3