«Сістэма IRIS-T — адзінае, за што я падзякаваў і канцлеру, і ўраду за апошнія месяцы. Мы па ёй працавалі з першых дзён вайны. Гэтая сістэма самая крутая ў свеце. Яе можна параўнаць з амерыканскім Patriot. Гэта германскі прадукт. Гэта будзе закупка ў нямецкага вытворцы патрэбнай нам зброі, параметры якой мы вызначылі. Вытворчасць скончыцца ў канцы лета. Затым — навучанне. Пастаўка — у кастрычніку», — сказаў Мельнік.

Па словах пасла, першыя грошы з 1 млрд еўра, закладзенага ў бюджэт Мінабароны Германіі на дапамогу Украіне, будуць выдаткаваныя менавіта на ракетную сістэму IRIS-T.

Доўгія тэрміны пастаўкі амбасадар патлумачыў тым, што гэтыя сістэмы для Украіны яшчэ вырабляюць.

IRIS-T выкарыстоўвае інфрачырвоныя саманаводныя ракеты. Паводле характарыстык, гэтая сістэма СПА здольная абараняць тэрыторыю памерам прыкладна з Кіеў.

Па словах Мельніка, на працягу 3-4 гадоў Украіна зможа паставіць яе вакол гарадоў і найбольш важных абʼектаў.

Клас
40
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру