Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства

Фота: kasiavadanosava / Instagram

11.06.2022 / 19:28
Бел / Łac / Рус

«Баліць — трындзец як». Ваданосава распавяла пра аперацыю і цяперашнюю рэабілітацыю

У канцы мая спявачка Кацярына Ваданосава даведалася, што ў яе рак малочнай залозы. Нядаўна ёй у Польшчы зрабілі аперацыю. У Instagram яна распавяла, як тая прайшла і як цяпер сябе адчувае.

  Фота: kasiavadanosava / Instagram

Фота: kasiavadanosava / Instagram

Сезон постаперацыйнага чылаўту аб'яўляю адкрытым.

Адпусцілі дадому. У панядзелак — на перавязку, агляд і заняткі па рэабілітацыі і распрацоўцы рукі.

Што я вам скажу: аперацыя — фігня. Падчас аперацыі ты спіш, і табе нармальна. Мне, напрыклад, снілася пад наркозам, што я ем бутэрброды з джэмам. Потым, пакуль праз катэтар табе шпуляюць стопіццот кропельніц, у тым ліку і анаболікаў, таксама ок.

Бальнічныя ложкі ўпраўляцца пульцікамі: захацела — на кнопачку націснула, і спінку падняла, захацела — апусціла, а ногі, наадварот, задрала, — кайф. А ў кватэры, на раскладной гаўняцкай канапе — быццам аскезу на сябе ўскладаеш… Але любы мінус можна ператварыць у плюс: напрыклад, паныць і выпрасіць у мужа шэзлонг на гаўбец)) Цяпер сяджу як хамаватая памешчыца са старарэжымных раманаў, пледам укрытая, у піжаме, гляджу на свет з вышыні свайго становішча)

Пасля аперацыі вечарам страціла прытомнасць у прыбіральні, упала, ударылася аб ракавіну, цяпер дома агледзела сябе, як магла — мамачкі! Пабітая галава, усё плячо сіняе, на правым паўдуп'і — гематомішча… Прайграла бой тубзіку.

Дрэнажны шланг, ушыты пад скуру замест выразанага лімфавузла, муляе яшчэ. Пару разоў забывалася, што на яго канцы — бутэлька, куды сцякае лімфакрывяная вадкасць з мяне (адзін сябар назваў гэта «ваданосавы сок»: як бярозавы, толькі ванітоўна-брыдкі), і валачыла за сабой гэты канструкт, як каціны хвост з бляшанкай на канцы.

Новая грудзь пакуль разы ў два большая за старую. Усе кажуць, што прыгажэйшая, і прапануюць зрабіць, каб правая, старая, была такога ж памеру. А я чакаю, пакуль спадзе ацёк, і вернецца мой мілы добры памер А, з якім можна хоць на батуце скакаць, хоць мадэлькай быць: пасуе ўсё і сядзіць цудоўна, як на вешалцы.

Сама хадзіць пакуль не магу. Такое адчуванне, што замест раку мяне заразілі хваробай Паркінсона.

Карацей, усё нармальна. Шоў выглядае прыгожа, нітачкі з яго тырчаць блакітныя, ёд вакол скуру пафарбаваў у залаты — прама як мілы сэрцу сцяг [украінскі], і акурат каля сэрца.

А насамрэч баліць — трындзец як. І з трубкай гэтай з цела, можа, яшчэ месяц хадзіць. І аперацыя — гэта толькі пачатак. Але час, здаецца, ёсць. Так што свой марафон прайсці, спадзяваюся, паспею.

Спявачка Кацярына Ваданосава — пра рак і думкі пасля пастаноўкі дыягназу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«У мяне з’явілася параноя». Мінчук, які арганізоўваў крадзяжы ў крамах мас-маркету, падзяліўся сваёй гісторыяй 
«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы 1
У Курапатах новыя факты вандалізму, зноў пацярпеў крыж Ластоўскаму 1
«Словы «Жыве Беларусь» раздражняюць». Дырэктарка кіеўскага каледжа патлумачыла дэмантаж часткі памятнага знака беларускім ваярам 9
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Я больш люблю вазіць расліны, чым людзей». «Кветкамабіль» брэсцкага садоўніка людзі ўжо пазнаюць на вуліцах
У Венецыі аўтобус з турыстамі зваліўся з эстакады з вышыні 10 метраў, зачапіў электрычныя драты і загарэўся. Больш за 20 чалавек загінулі
«У мяне з’явілася параноя». Мінчук, які арганізоўваў крадзяжы ў крамах мас-маркету, падзяліўся сваёй гісторыяй 
Казахстан забараняе перавозіць на сваю тэрыторыю грузы, перачэпленыя ў Беларусі
Супрацоўнікі Крамянёвай даліны спяць у капсулах. Чаму яны так робяць і колькі гэта каштуе
«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы 1
У беларускай культурнай прасторы скралі бокс з данатамі на дапамогу Украіне 5
Усяго патроху
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім? 7
Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару 4
«Цяжка быць дзяржаўным прапагандыстам, даводзіцца пісаць адкрытую лухту і дзіч» 8
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 33
Фота / Відэа
Псеўдаспецназавец Заслаўскі-Аўтуховіч пасля адседкі працягвае разводзіць сілавікоў, але ўжо расійскіх  10
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 33
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум 10
Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
Самае лайканае
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 12
Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама» 1
Сотні тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю апазіцыі  20
Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт 13
Найбольш рэакцый
Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 33
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 103
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Гарачыя тэмы
Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 12
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
«Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 103
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 20
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх