Bild: Рыхтуецца візіт канцлера Германіі Олафа Шольца ў Кіеў
Нямецкая газета Bild Am Sonntag паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што канцлер Германіі Олаф Шольц мае намер адправіцца ў Кіеў перад самітам Вялікай сямёркі разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэмʼер-міністрам Італіі Марыё Драгі.
Інфармацыя афіцыйна пакуль не пацверджаная.
Саміт «Вялікай сямёркі» адбудзецца ў Баварыі 26—28 чэрвеня.
Лідары большасці дзяржаў, якія прыбывалі ў Кіеў з візітамі падчас вайны, загадзя не аб'яўлялі пра паездкі з меркавання бяспекі, нагадвае BBC.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ