Amnesty International выявіла ў Харкаве абломкі касетных боепрыпасаў 9Н210/9Н235. Даследнікі таксама выявілі шматлікія сколы на зямлі, якія адпавядаюць слядам ад касетных боепрыпасаў 9Н210/9Н235, паведамляе Amnesty International.

Дактары дзвюх харкаўскіх бальніц паказалі даследчыкам Amnesty International гранулы, якія яны вынялі з пацярпелых у выніку абстрэлу касетнымі боепрыпасамі.

Amnesty ў сваёй справаздачы нагадвае таксама пра звычайныя некіраваныя артснарады, адхіленне якіх ад цэлі можа складаць да ста метраў.

Праваабаронцы кажуць, што жылыя раёны Харкава падвяргаліся абстрэлам і бамбардзіроўкам з першага дня вайны, і за два месяцы бесперапынных удараў яны нанеслі маштабны ўрон гораду з насельніцтвам у 1,5 млн чалавек.

Касетныя боепрыпасы прадстаўляюць сабой кантэйнер, які змяшчае дзясяткі суббоепрыпасаў. Яны раскідваюцца на зададзенай вышыні над зямлёй. Высокі працэнт суббоепрыпасаў не выбухае пры ўдары, і такім чынам фактычна ператвараецца ў наземныя міны.

Прымяненне (а таксама вытворчасць, назапашванне, продаж або перадача) касетных боепрыпасаў забароненая міжнародным правам.

Чытайце таксама:

Расія выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы ва Украіне. Чаму яны такія небяспечныя

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10