Фота: AP

Фота: AP

ISW прыводзіць высновы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, згодна з якімі на базе брыгад і палкоў у расійскай арміі спрабуюць ствараць трэція батальённыя тактычныя групы (БТГ), у той час як звычайна іх можна стварыць толькі дзве, і нават гэта пакідае базавыя часткі моцна недаўкамплектаванымі.

Брытанскія вайскоўцы мяркуюць, што гэтыя трэція БТГ, верагодна, таксама будуць недаўкамплектаваныя асабовым складам і будуць спадзявацца на навабранцаў і мабілізаваных рэзервістаў, як вынік — не будуць валодаць баявой моцай звычайных БТГ.

Асноўнай мэтай расійскай вайсковай кампаніі, паводле ацэнак ISW, застаецца Усходняя Украіна — поўдзень Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцей, і ў рамках гэтай мэты Масква плануе акружыць украінскія сілы на ўсходзе Украіны і цалкам захапіць Данецкую і Луганскую вобласці, на якія прэтэндуе кіраўніцтва самаабвешчаных і прызнаных Расіяй ДНР і ЛНР.

Расійскія сілы, верагодна, будуць спрабаваць і далей адцясніць украінскія войскі на паўночны ўсход Харкаўскай вобласці, каб прадухіліць далейшае прасоўванне да мяжы з Расіяй. Аднак, як заявіў Генштаб Украіны, спробы наступу ў кірунку Старыцы і Рубежнага пакуль былі беспаспяховымі.

У Херсонскай і Запарожскай вобласці намаганні расійскай арміі сканцэнтраваныя на тым, каб утрымаць абарончыя рубяжы ва ўмовах украінскіх контратак.

Нарэшце, як пішуць аналітыкі ISW, расійскія ўлады выкарыстоўвалі Дзень Расіі для далейшага ўмацавання адміністрацыйнага кантролю на часова акупаваных тэрыторыях. Па іх думку, Масква такім чынам стварае ўмовы для патэнцыйнай анексіі гэтых тэрыторый у будучыні ці іншага палітычнага ўладкавання па яе выбару.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0