Яму засталося адбыць у калоніі каля 9 месяцаў. Пакуль невядома, куды накіруюць палітвязня.

Мінчука затрымалі 10 сакавіка 2021 года ў яго дома. Дачакаўшыся, пакуль бацькі Вячаслава з’едуць, сілавікі ўзламалі дзверы ў кватэры, паклалі хлопца на падлогу і моцна збілі. У кватэры быў праведзены ператрус, на які бацькоў не пусцілі.

Паводле абвінавачвання, Вячаслаў Папоў прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, удзел у пратэстах 9, 10 жніўня, 30 жніўня і 27 верасня, напрыклад, 9 жніўня — і абразлівыя словы ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а 27 верасня сярод іншага — наклеіў стыкер на святлафор і выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь». Яго судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (грубае парушэнне грамадскага парадку).

10 ліпеня 2021 Вячаславу прызначылі 3 гады «хіміі». Тэрмін хлопец адбываў у гродзенскай ПУАТ №24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0