Аляксандр. Фота: сацсеткі

Схапілі Аляксандра Захожага — меркаванага былога адміністратара дваравога чата «9-ы кіламетр». Мужчыне 29 гадоў, ён працуе на прадпрыемства Мінскінжпраект. Відэа з ім з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

Але справа ў тым, што ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў ці фармаванняў гэты чат адсутнічае. Больш за тое, чат цяпер недасяжны праз пошук Тэлеграм і, напэўна, выдалены.

Што канкрэтна інкрымінуюць Аляксандру, невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру