Працэс пройдзе ў Гомельскім абласным судзе і пачнецца а 10-й гадзіне.

Слаўнікаву абвінавачваюць у «кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем». 

Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Мінска, калі вярталіся з адпачынку. Першапачаткова пара была асуджаная на 15 сутак арышту за «публікацыю ў Facebook экстрэмісцкага кантэнту».

Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсата» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Суткі скончыліся, але ні мужа, ні жонку не адпусцілі. Іх прывезлі ў іншае РУУС, дзе яны пачулі, што зноў затрыманыя — нібыта «за дробнае хуліганства». І зноў ім далі па 15 сутак арышту. 26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, а затым перавялі ў следчы ізалятар №1 у Мінску.

Ірыне першапачаткова было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 342 КК РБ, частка 1 — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці ўдзелу ў іх».

На мінулым тыдні журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык быў асуджаны па «экстрэмісцкім» артыкуле да шасці гадоў узмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5