Чытачы паведамляюць, што апошнія некалькі дзён сутыкаюцца з новымі патрабаваннямі з боку літоўскіх мытнікаў, пра якія яны раней не чулі. Гэта тычыцца забароны на ўвоз паліва з Беларусі ў каністрах. Раней, апроч поўнага бака, падарожнікі мелі магчымасць дадаткова перавозіць 10 літраў паліва.

Цяпер жа літоўскія мытнікі пачалі казаць, што правозіць паліва можна толькі ў баку аўтамабіля. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі, мытнікі прапануюць вяртацца з палівам у Беларусь, заліваць яго ў бак свайго ці іншага аўто ці прапускаюць у Літву, папярэджваючы, што па новых правілах гэтага рабіць нельга, таму гэта мусіць быць апошні раз.

Як высветлілася, такая норма дзейнічае з 1 чэрвеня. Гэтая мера з’яўляецца часткай санкцый, якія тычыцца забароны на імпарт паліва з Беларусі ў Літву. Выглядае, што абмежаванні былі прынятыя раней, але набылі моц толькі цяпер.

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру