У Адэскай вобласці выратавалі рэдкіх лясных кацянят
Пасля бамбардавання рэгіёна жыхары суседніх сёлаў выявілі маленькіх сярэднееўрапейскіх кацянят — адных з найрадчэйшых жывёл Украіны. Пра гэта ў Instagram паведамілі ветэрынары Vet Crew, якім на аздараўленне прывезлі траіх кацянят. Іх маці, на жаль, загінула.
«Сярэднееўрапейскі лясны кот (лац. Felis silvestris silvestris) — скрытная жывёла, якая насамрэч не набліжаецца да населеных пунктаў і пазбягае ўсялякіх магчымых кантактаў з чалавекам. Аднак гэта ўнікальная жывёла лічыцца практычна вымерлай. Ва Украіне іх каля 300 асобінаў», — паведамілі ветэрынары.
Яны дадалі, што спадзяюцца рэабілітаваць кацянят і вярнуць іх у дзікую прыроду.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ