Мужчына атрымаў украінскае грамадзянства ў 2020 годзе пасля праходжання гадавой ваеннай падрыхтоўкі для вывучэння аэракасмічных тэхналогій ва ўніверсітэце ў Кіеве.

Тахар Сааўдун сказаў, што яго сын здаўся «добраахвотна», і з ім варта абыходзіцца як з «ваеннапалонным». Паводле яго слоў, прысуд будзе абскарджаны і сям'я не мае кантакту з адвакатам для абмену юрыдычнай інфармацыяй.

Па словах крыніцы Reuters, Сааўдун «трапіў у палон у форме украінскай арміі».

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну міністэрства замежных спраў Марока заявіла, што падтрымлівае «тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальнае адзінства ўсіх дзяржаў-членаў ААН», але адкрыта не асудзіла расійскае ўварванне.

Разам з Сааўдунам паўсталі перад «судом» двое брытанскіх грамадзян, 28-гадовы Эйдэн Аслін і 48-гадовы Шон Пінэр. Усе яны не былі наймітамі. Яны былі вайскоўцамі ўкраінскай арміі яшчэ да пачатку вайны і былі даўно інтэграваныя ва ўкраінскае грамадства. Расійская прапаганда выкарыстоўвае «суд» над гэтымі людзьмі ў сваіх мэтах, каб паказаць, што за Украіну, нібыта, ваююць найміты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру