Фота: Магілёўскае УМНС
Паведамленне аб здарэнні паступіла ратавальнікам 13 чэрвеня ў 19.20.
Пастух заганяў статак у загон і убачыў, як на паверхні вады плавае труп каня. Ратавальнікі дасталі каня з вады, а вадалазы дасталі патанулага хлопчыка — мясцовага жыхара 2007 года нараджэння.
Хлопчык хадзіў выкупаць каня.
Абставіны гібелі ўсталёўваюцца. Месца здарэння для купання не прызначанае, паведамляюць ратавальнікі.