«Забароненыя» прапановы знайшліся на сайце аб'яваў Kufar.by і ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.by. Пракуратура вынесла прадпісанні, запатрабаваўшы неадкладна ліквідаваць парушэнні і «выключыць прапановы да продажу» такіх кніжных выданняў.

Пракуратура Савецкага раёна г. Мінска выявіла факты продажу на электроннай пляцоўцы kufar.by, а таксама ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.by кніжных выданняў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Усе парушэнні былі ліквідаваныя. Але пракуратура пачала адміністрацыйныя працэсы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў апошнім часам былі ўключаныя раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», кніга-зборнік інтэрв'ю з аднайменнай праграмы «Еўрарадыё» «Беларуская нацыянальная ідэя» Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова, кніга вядомага беларускага геральдыста Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Герой. Сімвал. Колеры», а таксама «Беларускі Данбас» — кніга-расследаванне палітвязняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
20