У раскладзе судоў у якасці істцоў на пасяджэнні пазначаныя 9 чалавек, а ў ролі адказчыка — Альфа-Банк. У графе прадмет спрэчкі — абарона правоў спажыўцоў.

Кліенты давернага кіравання, якія падалі іск да банка, у размове з карэспандэнтам OL адмовіліся каментаваць сітуацыю як мінімум да пачатку разгляду справы. Не каментуе падзеі пакуль і сам Альфа-Банк.

У канцы сакавіка прадстаўнікі ЗАТ «Альфа-Банк» атрымалі афіцыйнае апавяшчэнне ад большасці брокераў з Вялікабрытаніі і краін ЕС аб тым, што інвестыцыйныя рахункі давернага кіраўніка замарожаныя. У прэс-службе банка тады ўдакладнілі, што прычына — у санкцыях. У выніку былі прыпыненыя аперацыі па інвестыцыйных рахунках давернага кіравання, а купля і продаж каштоўных папер сталі немагчымымі.

Банк запэўнівае, што прадпрымае ўсе меры для аднаўлення працы ДК, аднак многае залежыць не ад яго.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0