14 чэрвеня ў Міністэрстве аховы здароўя разгледзелі вынікі праверкі «Ладэ», паведаміла супрацоўніца кампаніі. Паводле яе слоў, кампанія працягне працу.

— Адбылося пасяджэнне Міністэрства аховы здароўя, прынялі пастанову адкрыць — распавяла супрацоўніца кампаніі. Дакладныя даты адкрыцця дзяўчына пакуль не ведае.

— Сказалі, на днях будзе вядома, — удакладняе яна.

Журналісты патэлефанавалі ў «Ладэ» як наведвальнікі. Дату аднаўлення працы там пакуль таксама не ведаюць.

— У нас цяпер ёсць запіс да лагапедаў, псіхолагаў і касметолагаў. Астатнія дактары не прымаюць у сувязі з прыпыненнем ліцэнзіі. Тэрмін аднаўлення пакуль не ўдакладняем, чакаем пастановы Міністэрства аховы здароўя, — распавялі ў кол-цэнтры.

Раней кіраўніцтва ацэньвала перспектывы ў дачыненні да рашэння Міністэрства аховы здароўя даволі пазітыўна.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 16 мая прыпыніла дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць прыватных цэнтраў «клініка А1» і «Ладэ». Афіцыйная прычына — «парушэнні выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях».

Чытайце таксама:

«Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Піневіч пракаментаваў «справу траўматолагаў» і сітуацыю з «Ладэ»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру