Фота «РБК-Украіна»

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на інтэрв'ю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага дацкім СМІ.

У прыватнасці, яму задалі пытанне пра тое, ці магчымы працяглы мір з Расіяй нават пасля таго, як Украіна верне свае тэрыторыі і пасля сыходу прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Гэта залежыць ад жадання расійскага боку, ці бачаць яны для сябе цывілізаванае развіццё ў будучыні, гэта іх выбар. Або яны проста хочуць быць асобнай цывілізацыяй без зносін з астатнім светам. Наша краіна павінна быць з пункту гледжання бяспекі гатовая да любога моманту, любога ўварвання, таму і будаваць нашу дзяржаву мы будзем менавіта на такіх прынцыпах. Быць гатовымі заўсёды да рызыкі ўварвання з расійскага боку», — адказаў Зяленскі.

Раней Зяленскі казаў, што будзе гатовы да перамоваў з Расіяй, калі яна рэальна захоча пакласці канец вайне.

Акрамя таго, па яго словах, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты, стратэгічная ініцыятыва застаецца за Украінай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру