З новага навучальнага года ў кожнай школы будзе свая форма і адметны элемент. Пра гэта БелТА паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

«З наступнага 2023/2024 навучальнага года ва ўсіх школах будзе ўведзеная школьная форма. Хацеў бы падкрэсліць, што гаворка ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму.

Кожная школа будзе выбіраць сваю камфортную, зручную форму дзелавога стылю для дзяцей», — праінфармаваў Андрэй Іванец.

Акрамя таго, у кожнай школы з'явіцца і свой адметны элемент. «Адметны элемент будзе выхоўваць у навучэнца гонар за сваю ўстанову адукацыі. Яго мы ўкаранім ўжо з 1 верасня», — адзначыў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру