Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Пра затрыманне адразу пяці адвакатаў Мінскай абласной калегіі (а канкрэтна — юрыдычнай кансультацыі Смалявіцкага раёна) паведамляе «Вясна». 

Аднаго з іх — Вячаслава Чычына — адпусцілі. Лёс іншых пакуль невядомы.

Як стала вядома «Нашай Ніве», адвакатаў затрымалі за чат юрыдычнай кансультацыі, у якім яны перапісваліся. Адкуль сілавікі атрымалі доступ да яго, пакуль не зразумела. Адвакатам інкрымінуюць перасылку экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
36