«Колькі б намаганняў ні прыкладала Украіна, якой бы прафесійнай ні была наша армія, без дапамогі партнёраў мы не зможам выйграць гэтую вайну […] Ад таго, што заяўляла Украіна, з таго, што нам трэба, мы атрымалі каля 10%», — запэўнівае Маляр.

Яна падкрэсліла, што Захад павінен паскорыць аказанне ваеннай дапамогі Украіне, паколькі кожны дзень прамаруджвання — гэта «жыцці ўкраінскіх байцоў, жыцці ўкраінскіх грамадзян, грамадзянскага насельніцтва, гэта разбураныя ўкраінскія гарады і, як мы ўжо бачым, гэта часова акупаваныя тэрыторыі».

Таксама Маляр паведаміла, што з канца лютага ў украінскую армію мабілізаваныя сотні тысяч чалавек. Канкрэтнай лічбы яна не назвала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру