«Украінскія топ-менеджары ў сферы энергетыкі прапануюць Вашынгтону і іншым заходнім сталіцам мноства патэнцыйных рашэнняў для забеспячэння паставак на зіму і павелічэння ўнутранай вытворчасці. Гэта ўключае забеспячэнне міжнароднага фінансавання для закупкі прыроднага газу ў буйных экспарцёраў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, распрацоўку альтэрнатыўных маршрутаў паставак і магчымае пагадненне з Вашынгтонам аб імпарце ЗПГ з ЗША па ленд-лізе», — піша выданне.

Па ягоных звестках, генеральны дырэктар украінскага «Нафтагаза» Юрый Вітрэнка на мінулым тыдні заявіў у Вашынгтоне, што Украіне неабходна $8 млрд для імпарту 6 млрд кубаметраў газу да наступлення зімы.

«У ЗША ёсць вельмі дакладны мандат на наданне неабходнай дапамогі Украіне. Мы хочам структураваць яго разумным чынам, каб не было ніякага цяжару для амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў», — цытуе Вітрэнка Foreign Policy.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0